10. člen
Артыкул 1
Ta protokol začne veljati prvi dan drugega meseca po dnevu prejema zadnje od not, s katerima se podpisnici obvestita o končanju notranjepravnih postopkov potrebnih za začetek veljavnosti tega protokola. Protokol preneha veljati hkrati s sporazumom. Sestavljeno v Ljubljani dne 6. aprila 2010 v dveh izvirnikih v slovenskem in beloruskem jeziku, pri čemer sta besedili enako verodostojni. Za Vlado Republike Slovenije Samuel Žbogar l.r. Za Vlado Republike Belorusije Sergej Martinov l.r. Урад Рэспублікі Славенія і Урад Рэспублікі Беларусь, якія далей называюцца Бакамі, кіруючыся артыкулам 12 Пагаднення паміж Выканаўчым Вечам Скупшчыны Рэспублікі Славенія і Урадам Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве ад 3 чэрвеня 1991 года (далей – Пагадненне), у мэтах рэалізацыі напрамкаў супрацоўніцтва і забеспячэння выканання палажэнняў Пагаднення, дамовіліся аб ніжэйпададзеным: Бакі ствараюць Міжурадавую Славенска-Беларускую камісію па гандлёва-эканамічнаму і навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву (далей – Камісія). Асноўнымі задачамі Камісіі з’яўляюцца: абмеркаванне пытанняў гандлёва-эканамічнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, кантроль за выкананнем палажэнняў Пагаднення, унясенне неабходных прапаноў па іх выкананню; вывучэнне магчымасцей для далейшага развіцця гандлёва-эканамічнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, унясенне ў гэтых мэтах адпаведных прапаноў; аказанне садзейнічання зацікаўленым арганізацыям, прадпрыемствам і дзелавым колам у развіцці і пашырэнні ўзаемадзеяння, а таксама ўмацаванні двухбаковых сувязей у гандлёва-эканамічнай і навукова-тэхнічнай сферах; абмен інфармацыяй па пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і навукова-тэхнічнай сферах; падрыхтоўка прапаноў па далейшаму пашырэнню ўзаемадзеяння паміж зацікаўленымі арганізацыямі дзвюх краін, павелічэнню гандлёвага абароту і паляпшэнню транспартыроўкі тавараў паміж краінамі. У склад Камісіі ўваходзяць прадстаўнікі Славенскага і Беларускага Бакоў, прызначаныя кампетэнтнымі органамі Бакоў. Пасяджэнні Камісіі праводзяцца штогод па чарзе ў Рэспубліцы Славенія і Рэспубліцы Беларусь. Пазачарговае пасяджэнне Камісіі можа быць склікана па ініцыятыве аднаго з Бакоў, тэрмін і месца пасяджэння вызначаюцца па ўзаемнай дамоўленасці Бакоў. На пасяджэннях Камісіі старшынствуе кіраўнік дэлегацыі прымаючага Боку. Для ўдзелу ў пасяджэннях Камісіі кожны з Бакоў можа запрашаць экспертаў. Прапанаваны парадак дня чарговага пасяджэння Камісіі накіроўваецца прымаючым Бокам на ўзгадненне не менш як за трыццаць дзён да правядзення пасяджэння і ўзгадняецца не менш як за два тыдні да правядзення пасяджэння. У мэтах найлепшага функцыянавання Камісія ў межах сваёй кампетэнцыі можа ствараць пастаянныя або часовыя працоўныя групы або падкамісіі. Вынікі пасяджэнняў Камісіі афармляюцца пратаколамі і падпісваюцца кіраўнікамі дэлегацый абодвух Бакоў. Пратаколы ўключаюць у сябе дамоўленасці, якія былі дасягнуты па кожнаму з пунктаў парадку дня пасяджэння, а таксама могуць змяшчаць асобныя прапановы ўдзельнікаў пасяджэнняў. У перыяд паміж пасяджэннямі Камісіі арганізацыйныя пытанні, якія датычацца дзейнасці Камісіі, вырашаюцца сакратарамі Славенскай і Беларускай частак Камісіі. У кампетэнцыю сакратароў уваходзіць пастаянны кантроль за развіццём супрацоўніцтва паміж дзяржавамі ў межах Пагаднення. Выдаткі, звязаныя з арганізацыяй і правядзеннем пасяджэнняў Камісіі, аплачвае Бок, які праводзіць пасяджэнне на сваёй тэрыторыі. Бок, які накіроўвае сваіх прадстаўнікоў на пасяджэнні Камісіі або яе пастаянных ці часовых працоўных органаў, нясе транспартныя выдаткі сваіх прадстаўнікоў і выдаткі, звязаныя з іх пражываннем. Дадзены Пратакол уступае ў сілу ў першы дзень другога месяца, які ідзе за датай атрымання апошняга з пісьмовых паведамленняў аб выкананні Бакамі ўсіх унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу дадзенага Пратакола. Дадзены Пратакол спыняе сваё дзеянне адначасова з Пагадненнем. Здзейснена ў г. Люблянэ 6. красавіка 2010 года ў двух экземплярах, кожны на славенскай і беларускай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сілу. За Урад Рэспублікі Славенія Самуэл Жбогар c.p. За Урад Рэспублікі Беларусь Сяргей Мартынаў c.p.
Sodna praksa
V zbirki ni odločb z razrešenim sklicem na ta člen.